| Я ПИШУ |
|
 |
"Песнь а Будзінскай бітве" Отзывов: 5 / 2006-09-17 13:53:41
Песнь а Будзінскай бітве Вайсковая песня 1686 г. Словы ананімнага аўтара, тэкст змешаны ў заходнеўкраінскім зборніку Й.Сабава 1686 г., дзе мае рэмарку “Песнь военска”. Мова песні – змешаная старабеларуска-польская, жывая мова беларускай шляхты 17 ст. Падаецца ў скарочаным варыянце без трох апошніх слупкоў, якія маюць выразныя ўкраінізмы, якія лексічна і стылістычна не супадаюць з асноўнай часткай тэкста. Музыка народная – са зборніка БНТ Сацыяльна-бытавыя песні (Мн., 1987). Адаптацыя тэкста да мелодыі выканана З.Сасноўскім. Будзінская бітва адбылася ў Венгрыі ў 1676 г. Будзін – беларуская назва адной з частак сучаснага Будапешта, які раней складаўся з 2 гарадоў – Буда і Пешт. К сярэдзіне 17 ст. Асманская імперыя падначаліла ўсе Балканы і дайшла да Венгрыі. Быў абвешчаны крыжовы паход за вызваленне хрысціянскіх земляў ад мусульман (у песні – “паганых”). У паходзе ўдзельнічалі аўстрыйскія, чэшскія, польскія войскі і войска ВКЛ. Песня прысвечана штурму Буды (Будзіна) аб’яднанымі хрысціянскімі войскамі і вызвал... |
|
|
 |
“Песнь Монаршэ Вечнэму” Отзывов: 0 /
“Песнь Монаршэ Вечнэму” Баявы псальм войска ВКЛ, 1580 г. Словы Андрэя Рымшы з паэмы “Dziesięćroczna powieść wojennych spraw... Krysztofa Radziwiła...” (“Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла”). Аповесць выдадзеная ў 1585 г. у Вільні, апісаныя ў ёй падзеі адбываюцца ў 1580 г. Музыка з нотнага зборніка “Piesni Chwal Boskich” Яна Зарэмбы 1558 г. Транскрыпцыя фанетыкі праз польскамоўнае напісанне выканана С.Акінчыцам, адаптацыя тэкста да мелодыі – З.Сасноўскім. А.Рымша піша, што псальм “Песнь Монаршэ Вечнэму” спяваўся войскам ВКЛ на баявым маршы. Рымша, як рыцар і ўдзельнік Лівонскай вайны распавядае, што ранкам літоўскія рыцары, пашыхтаваныя баявым парадкам, выехалі з умацаванага лагера і заспявалі “хвалу Богу”, прычым разам з рыцарамі спяваў і вялікі гетман Крыштаф Радзівіл. А.Рымша дакладна працытаваў псальм; адметна, што словы псальма не супадаюць са словамі, якія прыводзяць Ф.Скарына альбо Я.Каханоўскі. А.Рымша быў сярод рыцараў, якія спявалі гэты псальм, таму ягонае сведчанне з’яў... |
|
|
 |
"Клецкая бітва 1506 г." Отзывов: 0 /
Клецкая бітва 1506 г. Вершаваная аповесць 1582 г. Словы Мацея Стрыйкоўскага (“Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” (1582), пераклад з польскай мовы А.Дзітрыха), музыка народная – са зборніка БНТ Балады (Кн. 1. Мн., 1977). У Хроніцы М.Стрыйкоўскага назва гучыць як “Слаўная бітва з татарамі пад Клецкам”. Адаптацыя тэкста да мелодыі выканана З.Сасноўскім. 1. Там за рэчкай, за ракой// не дужа глыбокай Ды нямала ў берагах// ў берагах шырокай 2. Войска лютае татар// пачало спыняцца Каб літве пашкодзіць// да ракі прабрацца 3. Міхал Глінскі бачыў// мост ужо гатовы Да літвы прамовіў// гэтакія словы: 4. “Каб Айчыну-маці// мужна ратавалі Ды татараў лютых// мужна ваявалі!” 5. Нашы як ударылі// раптам на татараў Звон і гром нясецца// неба ліецца жарам 6. Там з атрадам Глінскі// ўласным прытаіўся Ад падстрэлу другі конь// пад ім заваліўся 7. Ён на іншага ўскачыў// не зважаў ні мала Так як гетману і ўсім// рыцарам прыстала 8. Там паганцаў навакол// хутка акружылі Ды як пруцце шэрагам// шэрагам зкасіл... |
|
|
 |
"Пахвала Вітаўту" Отзывов: 0 /
Пахвала Вітаўту Панегірычны твор 1430 г. Словы ананімнага аўтара 15 ст., тэкст паводле летапісу Рачынскага (“Полное собрание русских летописей”, Т. 35), музыка народная – са зборніка БНТ Балады (Кн. 1. Мн., 1977). Тэкст ласкава перадаў гурту “Стары Ольса” гісторык Э.Зайкоўскі. Твор выкарыстаны ў скарочаным адаптаваным выглядзе. Транскрыпцыя беларускай фанетыкі праз напісанне і адаптацыя тэкста да мелодыі выканана З.Сасноўскім. “Пахвала Вітаўту” – помнік беларускай панегірычнай прозы XV ст., які быў створаны ў 1430 г. у Смаленску ў асяроддзі мясцовага епіскапа Герасіма. Пахвала напісана ў той час, калі яе галоўны герой быў у зеніце славы і нават збіраўся прымераць каралеўскую карону. У творы ўслаўляецца князь Вітаўт як мудры, усемагутны, з вялікім міжнародным аўтарытэтам валадар, сцвярджаецца погляд на ВКЛ як на галоўны цэнтр аб’яднання ўсходнееўрапейскіх земляў. Ідэйна-творчыя задачы, якія стаялі перад аўтарам, прадвызначылі змест і характар выкладу, урачыста-узнёслы стыль, прыкметную кніжна-славянскую афар... |
|
|
 |
"Грунвальдская бітва 1410 г." Отзывов: 0 /
Грунвальдская бітва 1410 г. Вершаваная аповесць 1582 г. Словы Мацея Стрыйкоўскага (“Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” (1582), пераклад з польскай мовы А.Дзітрыха), музыка народная – са зборніка БНТ Балады (Кн. 1. Мн., 1977). У Хроніцы М.Стрыйкоўскага назва гучыць так: “Пра слаўную вайну і слаўную бітву Ягайлы і Вітаўта з прускімі крыжакамі і князямі Нямецкага рэйху ў 1410 годзе.” Адаптацыя тэкста да мелодыі выканана З.Сасноўскім. Мацей Стрыйкоўскі (1547 – 1593) – адзін з найбольш вядомых гісторыкаў Рэчы Паспалітай другой паловы XVI ст. Пасля вучобы ў Кракаўскім універсітэце прыехаў у Беларусь. Прафесійны ваенны, служыў ў Віцебскім і Слуцкім гарнізонах, спалучаў рыцарскі побыт (войны, паходы, бітвы) і напісанне патрыятычных вершаваных твораў па гісторыі Рэчы Паспалітай. Найбольш вядомыя з іх: “Ганец цноты...”, “Пра вольнасці Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага”, хроніка “Пра пачатак, паходжанне, мужнасць, рыцарскія і грамадзянскія справы слаўнага народа літоўскага, жамойцкага і рус... |
|
|
 |
кароценькае відэа ("Аршанская бітва") з канцэрту 16 кастрычніка ў Менску Отзывов: 0 /
|
|
|
 |
"Аршанская бітва" Отзывов: 2 / 2006-06-25 22:33:45
Стары Ольса. Песьня "Аршанская бітва" з новага альбому "Гераічны эпас" Аршанская бітва 1514 г. Вершаваная аповесць 1582 г. Словы Мацея Стрыйкоўскага (“Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” (1582), пераклад з польскай мовы А.Дзітрыха). У Хроніцы М.Стрыйкоўскага назва гучыць як “Слаўная бітва з Масквою”. Музыка народная – мелодыя народнай песні “Куды едзеш, Рамане?”. Але аналагі гэтай мелодыі можна сустрэць сярод нямецкай музыкі 16 ст. Адаптацыя тэкста да мелодыі выканана З.Сасноўскім. Разам гетманы свае, Гэй польскі ды літоўскі Моц з’яднаўшы на бітву, Гэй прыцягнулі войскі Ды за Воршу колькі міль, Гэй дзе цячэ Крапіўна Дзе маскоўскі быў пагром, Гэй помны незабыўна Рушыць на літву масква, Гэй Канстанцін жа смела Даў рашучы ім адпор, Гэй бо чыніў умела. Так літвінаў князь натхніў, Гэй моцна, красамоўна Што нясецца прэч масква, Гэй прэцца стрымгалоўна Аж палякі колюць, б’юць, Гэй дзідамі заўзята Свішчуць стрэлы, зброі звон, Гэй бразгатанне латаў Коней літвіны гналі, Гэй за масквой імчалі Дз... |
|
|
 |
"У каралеўскім войску..." Отзывов: 0 /
Стары Ольса. Песьня "У каралеўскім войску..." з новага альбому "Гераічны эпас" Ў каралеўскім войску Народная гістарычная песня 16 ст. Музыка і словы народныя, выкарыстаны паводле зборніка БНТ Сацыяльна-бытавыя песні (Мн., 1987). Пачаткова называлася “Дунаю, Дунаю”. Паслужыла першакрыніцай для песні ў гонар вызваленчага паходу караля Стэфана Баторыя. У змененым выглядзе вядома пад назвай “Стэфан-ваявода” і была распаўсюджана на Украіне, Малдавіі і Чэхіі. На Беларусі вядома ў 8 варыянтах і толькі ў першапачатковым фальклорным выглядзе. Той факт, што песня перароблена ў гонар караля С.Баторыя, дазваляе датаваць яе першакрыніцу не пазней 16 ст. Пададзены варыянт – вынік незначнай апрацоўкі і адаптацыі, выкананай З.Сасноўскім. Ў каралеўскім войску тры палкі стаяць У першым палку ды конікі іржуць У другім палку ды малайцы пяюць У трэцім палку ды шабелькі звіняць Конікі іржуць, бо вайну чуюць Малайцы пяюць – на вайну ідуць Шабелькі звіняць – галовы сцінаць Ў каралеўскім войску тры палкі стаяць. |
|
|
|
| |
|